be
pdf

Польскамоўная літаратура Беларусі ХІХ стагоддзя

Штэйнер Іван
Вучэбны дапаможнік

ХІХ стагоддзе адзначылася ў развіцці беларускай літаратуры шматвектарнасцю. Нараджэнне адраджэнскіх тэндэнцый беларускай літаратуры ішло ў ХІХ стагоддзі ў двух сустрэчных напрамках: з аднаго боку, у сялянскім асяроддзі, якое зберагала фальклор і мову продкаў, з’яўляліся паэты і літаратурныя творы, а з другога – польскамоўныя аўтары, ураджэнцы Беларусі, прыпадаючы да фальклорных крыніц і ўздымаючы праблемы народнага жыцця, імкнуліся, каб іх творы траплялі пад саламяныя стрэхі, гэта значыць, распаўсюджваліся ў сялянскім асяроддзі. Усё гэта было праяваю шматграннага і рознаўзроўневага, але аднаго літаратурнага працэсу, абумоўленага геаграфічна-жыццёва-палітычным лёсам краіны. Кніга Івана Штэйнера – даследаванне творчасці паэтаў, пісьменнікаў, ураджэнцаў беларускай зямлі, які пісалі свае творы на польскай мове, якая, дарэчы, захоўвала беларускую пявучасць, базавалася на беларускім фальклоры. Галоўная ўвага ўдзяляецца вызначэнню ідэйна-эстэтычных вартасцей найбольш значных твораў з пункту гледжання іх жанравай адметнасці – балады, гераічнай паэмы, песні, гавэнды, навелы, санета, прытчы etc. Кніга адрасавана студэнтам-філолагам.

Каталёг: Kamunikat.org
Беларускія аўтары: Штэйнер Іван
Выдаўцы і выдавецтвы: УА “ГДУ імя Ф.Скарыны”
  • Месца выхаду: Гомель
  • Дата выхаду: 2004
  • Выдавец: УА “ГДУ імя Ф.Скарыны”
  • Памеры: 183с.
  • ISBN: 985-08-0202-2
  • Катэгорыя: Мэтадычная літаратура, Літаратуразнаўства
  • Copyright © 2004 by Іван Штэйнер
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
  • Дадатковая даведка: Рэцэнзенты: У.В. Гніламёдаў, акадэмік, дырэктар Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Рэспублікі Беларусь; М.В. Хаўстовіч, доктар філалагічных навук, загадчык кафедры гісторыі беларускай літаратуры БДУ
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org