- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Манаграфія прысвечана гісторыі ўнутранай палітыкі самадзяржаўя адносна беларуска-літоўскіх земляў, якія ўвайшлі ў склад Расейскай імперыі пасля падзелаў Рэчы Паспалітай. На базе вялікай колькасці архіўных крыніц адсочваецца фарміраванне напрамку дзеянняў урада ў Паўночна-Заходнім краі падчас царствавання Аляксандра ІІ, а таксама даследаецца дзейнасць віленскіх генерал-губернатараў Назімава, Мураўёва, Каўфмана, Баранава ды іншых. Вялікая ўвага нададзена ўплыву паўстання 1863 года на правядзенне ў гэтым рэгіёне агульнарасейскіх рэформаў. Аўтар таксама адсочвае далейшы лёс мерапрыемстваў Мураўёва пры яго паслядоўцах.