be

Полацкі Спаса-Еўфрасіннеўскі манастыр

Манастыр знаходзіцца на правым беразе ракі Палата, быў заснаваны Еўфрасінняй Полацкай у 1120-я гады. З тых часоў захавалася Спаса-Праабражэнская (Спаса-Еўфрасіннеўская) царква. Звесткі аб яе будаўніцтве ёсць у “Жыціі Еўфрасінні Полацкай”: “И тако начаста пребывати в монастыри. И посему блаженная Ефросиния заложи церковь каменну св. Спаса“. Верагодна, храм быў пабудаваны пасля смерці князя Усяслава Брачыславіча. Храм быў пабудаваны дойлідам Іаанам, з’яўляецца выдатным помнікам полацкай школы. Храм захаваўся амаль цалкам, перабудоўваўся пераважна ў верхняй частцы. Унутры царквы захаваліся ўнікальныя фрэскі ХІІ стагоддзя.

Каталёг: Каталёг БГТ
Выдаўцы і выдавецтвы: Беларусь
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2006
  • Рэдактар: Ярашэвіч А.А.
  • Выдавец: Беларусь
  • Выдавецтва/ друкарня: Беларусь
  • Памеры: 112с., іл., 17см
  • ISBN: 985-01-0685-9
  • Катэгорыя: Гісторыя, Культура, Рэлігія, Турыстыка
  • Кнігазбор:
    • BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 1872
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org