- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
«Полацкі музейны штогоднік» — зборнік навуковых артыкулаў, што выдаецца Нацыянальным Полацкім гісторыка-культурным музеем-запаведнікам (НПКМЗ), пачынаючы з 2010 г. У ім друкуюцца артыкулы навуковых супрацоўнікаў НПКМЗ, матэрыялы арганізаваных гэтай установай штогадовых канферэнцый, а таксама публікацыі вядомых даследчыкаў, чые навуковыя інтарэсы звязаныя з гісторыяй матэрыяльнай культуры Полацка. У першым «Полацкі музейным штогодніку» (2010 г.) змешчаны артыкулы І.У. Магалінскага аб металічных ювелірных інструментах X–XVII стст. у фондах НПГКМЗ, А.А. Салаўёва аб рэканструкцыі першапачатковай планіроўкі корпуса «В» Полацкага езуіцкага калегіўма, У.А. Падалінскага аб соймавым прадстаўніцтве Полацкага ваяводства ў канцы XVI ст., Вяч.С. Куляшова аб кампазіцыі Казьянкаўскага скарбу, а таксама шэраг іншых публікацый.
   Увесь нумар у адным файле