- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Аб чым зямля сьпявае... Прызабытую, але, дзякуй Богу, адраджаемую зноў. Бо, як казалі нашыя продкі: «Не прасі сабе дзён многіх, ні багацьця, ні душ ворагаў тваіх, але прасі сабе мудрасьці і памяці». А памяць, што прарастала палын-травою праз папялішчы пажарышчаў, што прасачывалася «людем простым посполитым к пожитку и ко размноженнию добрых обычаев» праз кнігі Скарыны, што дайшла, ня гледзячы на ўсе зьнявагі і перашкоды людзкія, вяртае нас у старажытны Полацак, у 1101 год. Мажліва 880 гадоў назад (так лічаць некаторыя дасьледчыкі) нарадзілася незьвядальная кветка райскага саду, арол, што лунаючы ў небе, праляцеў ад захаду да ўсходу, як прамень сонечны, прасьвятліўшы зямлю Полацкую — прэпадобная Еўфрасіньня. Менавіта для яе, заступніцы і апякунцы Беларускага народу, 830 гадоў назад вольны майстра полацкі, ювэлір Лазар Богша зрабіў свой знакаміты крыж.