- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Хрысьціянства ў форме праваслаўя на працягу стагодзьдзяў аказавала значны ўплыў на сфэру духоўнасьці, культуры беларускага народу, уключаючы пісьменства, літаратуру, манумэнтальнае дойлідства, жывапіс, плястыку, музычнасьць і г.д. Яно ўплывала на самафарміраваньне беларускага этнасу, яго менталітэт побач зь іншымі царквамі. Без глыбокага вывучэньня канфэсыйных пытаньняў нельга напісаць сапраўдную, праўдзівую гісторыю Беларусі. Хрысьціянства ў Беларусі распаўсюджвалася зь Бізантыі праз Кіеў. Мітраполія ў Кіеве зьяўлялася найбольш значнай па памерах мітраполіяй Канстантынопальскага патрыярхату. Разам з прыняцьцём новай веры была ўведзена кірылаўская азбука, якую склалі для старабалгарскай мовы ў 863 г. браты Кірыла і Мяфодзій. (Ю. Штыхаў, Асноўныя этапы гісторыі Праваслаўнай Царквы ў Беларусі, фрагмэнт)