- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Бацькаўшчына ў нас адна! Рэдакцыі часопіса «Полацак». Вельмі Шаноўная Рэдакцыя. Ваш часопіс нарадзіўся і ўжо «абрастае ў пер'е» гэта ў нас пад бокам. Усім Вам, што яго нарадзілі, спавівалі, а цяпер трывожыцеся ды сілы й час шчодра аддаеце, каб рос і дужэў — памажы, Божа! Ранейшым і пазьнейшым беларускім «Калюмбусам» у Новым Сьвеце, нашым суродзічам — ураджэнцам ЗША й Канады, ёсьць нагода прывітаць «навабранца» на ніве беларускай эміграцыйнай прэсы. У працы й змаганьні за нацыянальнае й культурнае ды эканамічнае адраджэньне ды поўнае вызваленьне Беларусі з маскоўскага ярма, жадаю Вам і Вашым супрацоўнікам добрага здароўя й посьпехаў ды плёнаў й творчай працы. Кастусь Акула, пісьменьнік, рэдактар часопіса «Зважай»