- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пры апісаньні падзеяў, якія адбываліся ў X ст, летапісец выкарыстоўвае тэрмін «Полацкая зямля». У такой аўтарытэтнай крыніцы, як «Повесть временных лет» пад 980 годам гаворыцца, што Рагвалод «имяше власть свою в Полотьске». У Лаўрэнцьеўскім летапісу больш падрабязна растлумачваецца, што Рагвалод «держащю і владеющю і княжащю Полотьскю землю». Тут падкрэсьлена поўная незалежнасьць Полацкай зямлі, якой «валодаў», г.зн. кіраваў князь Рагвалод. (Ю. Штыхаў, Палітычны лад Полацкай дзяржавы ў X—XIII стст. Князь і веча ў Полацкай дзяржаве Х—ХIII стст., фрагмэнт)