- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Дарагі, любы сэрцу Спаса-Еўфрасіньнеўскі манастыр. Колькі тут сьветлага, добрага, шчырага спалучана з табой. Ці магла я падумаць, што пройдзе сем гадоў і зноў пабачу цябе, а сэрца маё ныла і думкамі была ў Полацку. Сёньня мара мая зьдзейсьнілася. Цесная, старажытная царква, на нашае шчасьце, яна захавалася нам у сваім першапачатковым выглядзе. Сёньня мы аглядаем дзіўныя старажытныя фрэскі XII ст. Тут, у гэтай царкве, нарэшце, спачывае наша матуля, наша князёўна, наша патронка, наша прэпадобная Еўфрасіньня. (Я. Дзьвінская, Ен памёр за нас, фрагмэнт)