- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Бясспрэчна, і пазьней узьнікалі хваляваньні і паўстаньні, а напрыклад, вялікае паўстаньне вільцаў-люцічаў у 983 г. на нейкую сотню гадоў прыпыніла нямецкую калянізацыю земляў палабскіх славянаў. Цяжкі ўдар гэтыя славяне былі атрымалі і ў 955 г. Тады паўстаньне абадрыдаў і люцічаў успыхнула ў сувязі з вайной караля Атона I з мадзярамі-венграмі, войска якіх было разьбітае 10 жніўня 955 г. Пасьля гэтай перамогі над ракой Лех кароль Атон I празь нейкі час рушыў з сваім войскам на поўнач. У тым паходзе ўдзельнічаў таксама прыгадваны граф Гера, якога асабліва ненавідзелі славяне. Апалчэньне славянскіх плямёнаў узначальваў князь абадрыдаў Стойгнеў. Вялікая бітва, а, фактычна, разьня, адбылася 16 кастрычніка 955 г. пад ракой Рэкніца. (П. Урбан, Да пытаньня этнічнай прыналежнасьці старажытных ліцьвіноў, фрагмэнт)