be
pdf djvu

Полацак 1 (31) 1994

Выданьне Беларускага Культурна-Асьветніцкага Цэнтру

Першы прыезд Прэзыдэнта ЗША Біла Клінтана ў Беларусь адбыўся 15 студзеня. Пасьля афіцыйных сустрэчаў, падпісаньня сумесных дакумэнтаў, дагавораў, пагадненьняў, ускладаньня вянку на плошчы Перамогі, пасьля сустрэчы з маладой беларускай інтэлігенцыяй у Акадэміі Навук Беларусі, Біл Клінтан паехаў у Курапаты. Курапаты. Ціхі шэпт сосен, маўклівых сьведкаў пакутаў тут чвэрці мільёна беларусаў. Неяркія водбліскі сьвечак у руках дзяцей... Прэзыдэнт амэрыканскай дзяржавы ішоў былой дарогаю сьмерці да Крыжа пакут. Зянон Пазьняк расказываў жудасную па сваёй бесчалавечнасьці і жорсткасьці псторыю Курапатаў. Клінтан быў узрушаны. Ён запаліў сьвечку. Разам зь беларускай дзяўчынкай падыйшоў да Крыжа і ўстанавіў сьвечку на мэмарыяльнай пліце «Ад народу Злучаных Штатаў Амэрыкі народу Беларусі на памяць. 15.01.1994» Дзіцячы хор прасьпязаў Магутны Божа. («Беражыце свабоду!», фрагмэнт)

Пэрыёдыка: Полацак
Выдаўцы і выдавецтвы: Беларускі Культурна-Асьветніцкі Цэнтр
  • Месца выхаду: Кліўледн
  • Дата выхаду: 1994-01
  • Рэдактар: Белая Сьвятлана
  • Выдавец: Беларускі Культурна-Асьветніцкі Цэнтр
  • Памеры: 64с., 21см
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Каталёг БГТ
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 44
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org