- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гульня за чужы кошт. Па стане на 1 красавіка сёлетняга года запазычанасць па камунальных паслугах у Віцебскім раёне склала 247 мільёнаў рублёў. Супрацоўнікі ЖКГ вельмі лаяльна і ашчадна ставяцца да неплацельшчыкаў, улічваюць усе акалічнасці абставінаў. Яны тлумачаць заканадаўства, просяць своечасова праводзіць аплату і толькі затым адключаюць водазабеспячэнне, газ, святло і перадаюць справу ў суд. А цяпер давайце падумаем. Калі вы здаеце сваю кватэру ў наём, то безумоўна ж аплату бярэце на месяц наперад, а не пасля таго, як ваш кватарант аджыў той самы тэрмін. І гэта разумна. То бок правільнае жыццеўладкаванне пазбаўляе або ў большай ступені забяспечвае вашу фінансавую абароненасць—значыць дзяржава не здолела, а хутчэй не паклапацілася стварыць бясьпечныя механізмы ў сферы аплаты за паслугі ЖКГ. Чаму? А вельмі проста—існая дзяржава не можа дазволіць сабе ў поўным аб’ёме разумнае жыццеўладкаванне, бо тады стане дэмакратычнай і існае чынавенства знікне з гістарычнай арэны, бо няздольнае спавядаць свабоду, як найвышэйшую каштоўнасць. Таму савецкі саюз і ў мазгах, і ў жыцці, і на экранах тэлевізіі. Ну, самі падумайце: ці можа чалавек, які ад дзяржавы атрымаў усе даброты жыцця, пачынаючы з дзіцячага садка і заканчваючы кватэрай альбо нават катэджам, не спадзявацца на тое, што гэтая дзяржава даруе яму ягоную неплацежаздольнасць. Тым больш, што перад ім процьма такіх прыкладаў. Напрыклад, калгасам і саўгасам дзесяткі разоў спісваліся іхнія запазычанасці перад дзяржавай. А чым горшы ён?