- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Трызненне апошняга часу. Вайна - гэта зло, якой бы яна ні была. Асабліва гэта тычыцца вайны фашысцка-савецкай, як вайны двух антычалавечых недэмакратычных рэжымаў, якія наважыліся паўстаць супраць асноваў чалавечага жыццяўладкавання. Дзень Перамогі зваць Днём Перамогі -вар’яцтва. Але ж самае галоўнае трызненне апошняга часу—гэта паталагічная боязь перагляду ўсяго, што звязана з падзеямі Другой сусветнай вайны, якую ў ідэалагічных мэтах кіраўнікі шэрагу постсавецкіх краінаў па-ранейшаму называюць Вялікай Айчыннай. Паглядзіце, як жывуць «пераможаныя» немцы і як жывуць у нас «пераможцы», і ў вас, калі вы чалавек вольны, мусяць узнікнуць пытанні.