- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Алкагалізі як галоўны боль. Апошнім часам існы рэжым выяўляе свой клопат пра сацыяльна небяспечныя сем’і. Бацькі п’юць, часам нідзе не працуюць, а пакутуюць дзеці. Дзяржава мусіць прымаць нейкія захады, каб хоць як абараніць дзяцей. Паседжанні, пастановы, дэкрэты, рэйды—усё гэта, канечне, мае месца, але нешта больш існае застаецца па-за ўвагай усіх ворганаў, якія займаюцца гэтай справай. І тут я вылучыў бы некалькі, на мой погляд, вельмі істотных момантаў. Тутэйшая дзяржава ўзяла на сябе занадта шмат, каб мець нейкія посьпехі, хоць у якой справе, што яна ачольвае. Яно і зразумела: сучасная ўлада выйшла з калгасна-савецкай таталітарнай сістэмы і ніякія іншыя ідэі на палетках яе свядомасці не растуць. Да таго ж існай кіроўнай эліце падаецца, што яна здолее перахітрыць не толькі эканамічныя ды псіхалагічныя законы, але й законы самой прыроды. Да сённяшняга дня яна яшчэ не ўсвядоміла ўвесь трагізм той эканамічнай сітуацыі, ў якую трапіла.