- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Праблема выбару і выбары. Здрабнела, канечне, сённяшняя ўлада ў параўнанні са сваімі папярэднікамі, не кажучы ўжо пра асновазаснавальнікаў. Тыя Гегеля пачытвалі, Кантам не грэбавалі, за перапіскай Энгельса з Каўцкім сачылі. Да таго ж залатое цяля папсавала нястойкія да абывацельскіх дабротаў душы сучаснай наменклатуры. Раней, за Саветамі, усе вялікія справы і здзяйсненні прымяркоўваліся да знамянальных датаў, а зараз, напрыклад, усе перабудовы пад еўра робяцца ў Віцебску да Славянскага базара. Толькі выбары ўлада, відаць, пад Чарнобыльскую катастрофу адмыслова падагнала, бо падсвядома гэтыя падзеі даўно ўжо маюць для гэтай зямлі аднолькавыя наступствы.