- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Відовішчаў і хлеба. На плошчы Перамогі, якую старшыня аблвыканкаму Аляксандар Касінец абвясьціў «новым цэнтрам гораду», па распараджэньні ўладаў зьбіраюцца ладзіць экстрэмальныя забавы: атракцыёны чэскага «Лунапарку». З пачаткам перадклядных маразоў, на плошчы Перамогі пачалі мантаж дзіцячых атракцыёнаў. Каруселі для дарослых і малых выгружаюць з машын і мацуюць, не шкадуючы нядаўна толькі пакладзенай пліткі. Кожны жыхар Віцебску ведае, што плошчу Перамогі перарабілі на загад Аляксандра Касінца, які распарадзіўся выкарчаваць рэдкія дрэвы, пасаджаныя тут амаль 40 гадоў таму, а ўсю плошчу забрукаваць шэрымі ды рудаватымі плікамі. Ужо падчас рэканструкцыі, якую зьбіраліся завяршыць яшчэ ўвосень, але не дарабілі і зараз, губэрнатар заявіў, што «пераносіць» на плошчу Перамогі цэнтар гораду. Менавіта тут паставілі навагоднюю ёлку, а побач зьбіраюцца пад Каляды адчыніць «Лунапарк».