- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
"Каб вас так лячылі!". Як аказалася, тутэйшая фармацэўтычная прамысловасць, медычная сістэма ўцэлам і разам з імі сістэма палітычная выявілі ўсю сваю неэфектыўнасць і адсталасць перад выклікамі тых пагрозаў, якія паўстаюць перад чалавецтвам у новым тысячагоддзі. І наступствамі ўсяго гэтага прымітывізму становіцца хлусьня, якая і з’яўляецца асноўнай прыладай для маніпуляцыі грамадскай свядомасцю. Хлусьню пра наяўнасць усіх неабходных лекаў у аптэках можна было праверыць лягчэй за ўсё, але за часамі Лукашэнкі народ так прызвычаіўся да рэгулярнага падману, што, відаць, лічыць хлусьню неабходным элементам сацыяльнага і палітычнага жыцця. Праўда ж у тым, што ў віцебскіх аптэках і дасёння нельга купіць ані аксалінавай мазі, ані інтэрферону, ані анаферону... Да таго ж сусветная арганізацыя аховы здароўя распаўсюдўзіла інфармацыю пра недаказаную эфектыўнасць арпетолу і арбідолу. Нас жа запэўнівалі ў тым, што тутэйшы арпетол—эфектыўны сродак і яго будуць вырабляць у тры змены, каб забяспечаць усіх, хто мае патрэбу. Пра “ якасць” вытваранага ў гэткім аўральным рэжыме лекавага сродку адмоўна гавораць нават аптэкары, якія нам потым яго і прадаюць.