be
pdf

Покліч Волі 19 (68) 2009

грамадска-палітычная газета віцебскага раёна

"Людзмі звацца". На пачатку 20 стагоддзя клікаў наш прарок-пясняр Янка Купала тутэйшых беларусаў “ людзьмі звацца”. І заклік ягоны меў плён: яго падхапілі не толькі інтэлігенты-адраджэнцы, але і просты народ, які спрэс гаварыў па-беларуску і не саромеўся сва­ёй гаворкі. Беларуская мова гу­чала не толькі ў пісьменніцкім асяроддзі ці на беларускім факультэце філфаку, але куды шырэй чым за Лукашэнкам ды і сталіца наша называлася Мен­скам, а не на польскі манер, як зараз. Адраджэнскі ўздым быў такі моцны, што камуністы хутка зразумелі ўсю небяспеку шы­рокага абуджэння нацыяналь­най самасвядомасці, і нанеслі па беларускай інтэлегенцыі такі ўдар, ад якога тутэйшы народ не адышоў і пасёння. Я перакананы—цяперашняя боязь беларускасці вынікае з фізічнага знішчэння найбольш знакавых асобаў нацыяналь­нага жыцця ў 30 гады мінулага стагоддзя: пісьменнікаў і паэтаў, навукоўцаў, настаўнікаў беларускай мовы і гісторыі... Адраджэнне бела­рускай нацыі пачалося задоўга да кастрычніцкага бальшывісцкага пераваро­ту, яшчэ ў межах Расейскай імперыі. А сённяшняя ўлада, як і за Саветамі дурыць нам га­лаву тым, што толькі дзякуючы гэтак званай Кастрычніцкай рэвалюцыі беларусы атрымалі магчымасць для пабудовы нацыянальнай дзяржавы і паўнавартаснага нацыяналь­нага развіцця. Не будзь гэтай сатанінскай падзеі мы б падоб­на фінам здолелі пабудаваць гэткую ж развітую нацыя­нальную дзяржаву на руінах Расейскай імперыі.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Покліч Волі
  • Месца выхаду: Віцебск
  • Дата выхаду: 2009-11
  • Рэдактар: Салодкі Сяржук
  • Copyright: © 2008-2010 by Покліч Волі
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org