- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Беларусь застаецца ці ні адзінай постсавецкай краінай, дзе дасёння Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі выдзелены ў календары чырвонай фарбай і адзначаецца на дзяржаўным узроўні. Нават Расея адмовілася ад ранейшых адназначных уяўленняў пра “кастрычніцкі пераварот”. На нашай жа зямлі час спыніўся, застыў у сваёй нязменнасці. І гэта не простая абыякавасць ці нежаданне асэнсоўваць мінулае – гэта наўмысны намер існай тут улады выкарастаць на сваю карысць настальгічныя пачуцці насельніцтва па cавецкіх часах. Не прамінула ўзгадаць пра Дзень 7 лістапада і раённая газета.