- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
На пахаванне лётчыкаў не прыехаў. 3 верасня ў Баранавічах хавалі Аляксандра Жураўлевіча і Аляксандра Марфіцкага—двух ваенных пілотаў Су-27, якія загінулі ў польскім Радаме пад час авіяшоу. Версіяў катастрофы некалькі: адны лічаць, што ў авіязаборнік магла трапіць птушка; другія, што ўсяму віною—няўзгодненая з кампаніяй “Сухога” мадэрнізацыя авіятэхнікі; трэція, што Су-27 разбіўся праз эканомію паліва, бо беларуская армія бедная і ў пілотаў быў невялікі па натаўскіх нормах(5000 гадзінаў у небе) налёт: усяго каля 1600 і 2500 гадзінаў). Як бы там ні было, людзей ужо не вернеш. Палякі прыслалі ў Баранавічы генерала, які назваў нашых лётчыкаў героямі, а вось Лукашэнка аддаць даніну павагі не прыехаў—факт даволі паказальны. Замест абавязковага з такой трагічнай нагоды візіту ён паехаў інспектаваць кансервавы завод у Тураў. Чаму краўнік дзяржавы зрабіў такі неабачлівы з пункту гледжання нармальнага чалавека крок?