- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сённяшняя беларуская рэчаіснасць насычана гнятлівай атмасферай непрадказальнасці, галечы, гістэрыі, страху перад рэальнасцю, з якой улады не ведаюць, што рабіць. А рэальнасць невясёлая і не вядома, калі зменіць сваю негатыўную афарбоўку. Незадаволены Лукашэнка папікае Мясніковіча за празмерную рынкаваць ягонага ўраду, тасуе калоду амбасадараў і старшыняў райвыканкамаў і, як галоўнакамандуючы, распавядае страшылкі пра небяспеку з боку заходняй ваеншчыны і узгадвае партызаншчыну, як неад’емную частку барацьбы. Брыдка неяк становіцца на фоне ўзнятай ім гістэрыі. Увечары 5 лістапада ў райцэнтры Бешанковічы быў затрыманы выдавец газэты «Крывінка» Георгі Станкевіч. Складаць пратакол паехалі не адразу – спачатку міліцыянты мусілі пачакаць, пакуль актывіст прыгоніць з пашы кароў.