- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ці патрэбна ліхаманка? Віцебск на вачах прыгажэе: раўняюць зямлю, сеяць траву і высяваюць кветкі, зразаюць і абразаюць дрэвы, кладуць асфальт на дарогах і тратуарах, ставяць бетонныя агароджы... Работа кіпіць ледзьве не круглыя суткі. Новы кіраўнік вобласці змушае працаваць і заваёўвае аўтарытэт у гарадской грамады.. Што да мяне, дык я лічу, што усе гэтыя намаганні можна ацэньваць, як станоўчыя. Многім аднак не падабаецца нязвыклая напорыстасць і карчагінскі стыль працы. Намеры абласнога галавы відавочна пераўзыходзяць рэальнае ўвасабленне. Праведзеная ў горадзе праца добра стасуецца з дэклараваным “Годам роднай зямлі”. Падобныя працы, відаць, вядуцца ці не ва ўсіх абласных гарадах. Цяжка, канечне, параўноўваць, але мне падаецца, улічваючы нядаўнае прызначэнне і блізкасць “ Славянскага базару” ў Віцебску асабліва інтэнсіўна. Непакоіць толькі тое, што падыходы да гаспадарчых спраў не змяняюцца з савецкіх часоў: сіндром аўралу апанаваў масы. Няўжо нельга рабіць усё больш грунтоўна, спакайней і галоўнае якасней, не на некалькі гадоў, а хаця б на якое стагоддзе. А то глянеш на гэтую працу і недахопы вытыркаюцца і сям і там. Рамонт, прымеркаваны да надуманай акцыі ці нейкага там фестывалю, да прыезду чарговай дэлегацыі выглядае нейкім анахранізмам, але ўлада на гэта ўвагі не звяртае. А трэба было б будаваць гэтак грунтоўна, як нашыя продкі 600 ці нават болей гадоў назад. Вось прыехала ў Беларусь з замежжа самая старэйшая на сённяшні момант з роду Радзівілаў княгіня Эльжбэта, наведала свае былыя ўладанні ў Н