- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пачатак ліпеня багаты на падзеі. Тут табе і прыцягнуты за вушы Дзень незалежнасці, і Купалле, і дзень народзінаў Янкі Купалы, і “ Славянскі базар”… Але да пералічанага, безумоўна, дадалося: з 5-га па 7-га ліпеня ААН, АБСЭ і Еўрапарламент прынялі рэзалюцыі з асуджэннем парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі, праезд на чыгунцы падарэжэў на 20-50%, С. Каваленку і З.Дашкевіча залічылі ў злосныя парушальнікі, абралі склад акруговых камісій (3% у апазіцыі!), В.Карніенку не выпусцілі за мяжу, а ад 15-га ізноў даражэе хлеб.