- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Існы кіраўнік тутэйшай джяржавы ў чарговы раз ашчаслівіў сваіх падданых паведамленнем пра хуткае свята, якое мусіць адбыцца 23 верасня і якое мусяць арганізаваць прыўладныя дзядзькі і цёткі пад кіраўніцтвам старшыні ЦВК. «Мы навучыліся праводзіць выбары як свята для беларускага народа. Давайце яшчэ раз зробім гэтае свята. Гэты дзень павінен быць святам для людзей», — заявіў Аляксандр Лукашэнка 18 чэрвеня на нарадзе, прысвечанай выбарам, якую сам і правёў.