- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гэтая спроба дробнай помсты за ўвядзенне санцый супраць прыўладных чыноўнікаў і бізнесоўцаў, спісы якіх, дарэчы, апублікаваны, у чарговы раз агаліла сапраўднае аблічча гэтае ўлады. Апазіцыя кажа пра існаванне “чорных спісаў”. Аднак у дзяржаўным памежным камітэце Беларусі адмаўляюць існаванне падобнага спісу беларускіх апазыцыянераў, якім забаронены выезд за мяжу. Тым часам адзін з каардынатараў кампаніі «За справядлівыя выбары» Віктар Карняенка ўжо вярнуўся з Вільні ў Беларусь праз памежны пераход «Каменны лог». У беларускіх памежнікаў, якія правялі пільны надгляд рэчаў, ніякіх пытанняў не ўзнікла. Аднак, паводле Карняенкі, ехаць у Літву давялося праз тэрыторыю Расеі, і ў расейскіх памежнікаў не было ніякіх прэтэнзіяў: беларускага апазыцыянэра прапусцілі без усялякіх пытанняў.