- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
24-га лютага ў Першамайскім судзе Віцебска вынесены вырак Сяргею Каваленку-2 гады 1 месяц калоніі агульнага рэжыму. Два месяцы з іх Каваленка ўжо правёў за кратамі. Паводле версіі абвінавачання, Каваленка ўчыніў чатыры парушэнні, адбываючы пакаранне па прыгаворы суда Кастрычніцкага раёна г.Віцебска. У маі 2010 года суд прыгаварыў апазіцыянера да трох гадоў пазбаўлення волі ўмоўна за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга на галоўнай ёлцы Віцебска 7 студзеня гэтага ж года. Каваленку ўтрымліваюць у СІЗА з 19 снежня мінулага года. У знак пратэсту супраць затрымання актывіст КХП-БНФ аб’явіў галадоўку.