- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У дзень выбараў дзеля цікавасці наведаў тры выбарчыя ўчасткі ў Чыгуначным раёне Віцебска, антураж на якіх з савецкіх часоў амаль не змяніўся, хіба прадуктовы асартымент у сталоўках і буфетах для спажывання прагаласаваўшымі быў некалькі лепшым. Галасавалі ў асноўным людзі з савецкім досведам, сярод якіх амаль не было маладых выбарцаў… Але й віцябчане старэйшага ўзросту асаблівай радасці ды аптымізму на падыходзе да ўчасткаў не праяўлялі. Агульны настрой вельмі дасціпна выявіў пенсіянер, які, усміхнуўшыся заўважыў: “Як на пахаванне ідуць, і музыка такая ж… З адной толькі розніцай: на хаўтурах не галасуюць, а галосяць”. Хаця яшчэ за Саветамі, разумеючы ўсю фармальнасць працэдуры выбараў, іранічна пытаючыся адно ў аднаго, людзі ўжывалі менавіта гэтае слова: “ Галасіць пойдзеце ці адгаласілі ўжо?” Вось так да сёння і “ галосяць” тутэйшыя людзі не адчуваючы а ні адказнасці перад будучым, а ні віны за саўдзел у прафанацыі самой ідэі вольных выбараў, як вяршыні народнага кіравання ў любой цывілізаванай краіне.