- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У выбарчых працэсах за часамі Лукашэнкі – усё прадумваецца загадзя. Прэзідэнцкія выбары – ўзімку, каб па хатах сядзелі і па плошчах дарма не бадзяліся. Парламенцкія – увосень, каб вышэй баразны бульбаздабыччыкі свой карак асабліва не падымалі. І вось дзіва: не падымаюць, і не бадзяюцца. Дык вось разумныя палітолагі на гэты конт кажуць, маўляў, існуе сацыяльная дамова паміж уладай і народам: яна яму – мінімальныя даброты, а ён ёй – сваё лаяльнае да яе стаўленне. Прычым дамова тая за 18 гадоў ні разу не парушалася, і не бяда, што 1,5 мільярды народных грошаў ад таго крызісу ляснулі. Відаць, абодва бакі такі стан рэчаў задавальняе, але ж, кажуць, да пары жбан ваду носіць.