- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Выбарчая кампанія ва ўсім цывілізаваным свеце – час адкрытага спаборніцтва паміж кандыдатамі, роздуму і прыняцця рашэнняў выбарцамі. Час, калі грамадзяне карэктуюць далейшы рух сваіх краінаў, час замены тых, хто не задаволіў патрэбаў грамадства і не выканаў дадзеных людзям абяцанняў. На Беларусі–гэта “час сурка”, час закатак, жніва, бульбакапання і бясконцага штодзённага п’янства. Пра выбары прыгадваюць, калі начальства загадвае паставіць свой подпіс за прыўладнага кандыдата і калі яно ж папярэджвае, што прагаласаваць трэба загадзя, у час папярэдняга галасавання.