- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Што прынясе Беларусі сёлетні год можна толькі меркаваць. Але ўжо першыя падзеі месяца не дадаюць аптымізму той няпростай сітуацыі, у якой апынулася нашая краіна. Яно і раней не было асаблівых зрухаў, а зараз такое ўражанне быццам жыццё наогул спынілася. Статкевіч, Саннікаў, Бяляцкі – па-ранейшаму за кратамі, эканамічны стан насельніцтва пагаршаецца, чарговая спроба рэгістрацыі БХД засведчала поўны прававы нігілізм, які пануе ў краіне. Кіроўны рэжым усё больш ізалюецца ад еўрапейскай ды сусветнай супольнасці і тых станоўчых патэнцыйных магчымасцяў, якія нясуць з сабой адносіны з дэмакратычнымі краінамі.