en

Плотка Алесь

Плотка Алесь

Алесь Плотка

2015 год, Алесь Плотка прадстаўляе кнігу «Байсан» i сімвал Vieršnica (Вершніца) – фемінізаваны варыянт нацыянальнага герба “Пагоня”. Кніга прэзентуецца ў Мінску, Гомелі і Віцебску, а на аўтара збіраюцца падаць у суд за “дэсакралізацыю” – тэрмін, які стане ў Беларусі агульным. Вершніца ўскрывае праблемы гендэрных і генерацыйных стасункаў: становіцца пераможцай нацыянальнага конкурсу паштовак, старэйшая газета “Наша Ніва” выходзіць з Вершніцай на вокладцы, адбываецца абмеркаванне на буйнейшым партале Tut.by, з’яўляюцца цішоткі і торбы з яе выявай.

Пасля шэрагу прэзентацый аўтар засяроджваецца на лекаванні туберкулёза і ўвесь год кніга і гераіня вокладкі жывуць актыўным медыйным жыццём. Пад цвёрдай вокладкай своеасаблівага Best Of паэта чытача чакаюць думкі аўтара ад маладых гадоў у нефармальным асяродку Гомеля да пабачанага і перажытага на прасторы ад Багамаў да Ўладзівастоку. Цягам году выходзіць медыя-нізка вершаў Spes Phtisica, (тэрмін, які акрэслівае асобы эйфарычны стан хворага на сухоты чалавека) і электронная, дапоўненая версія кнігі ў выдавецтве kniharnia.by.

У пачатку 2016-га году адбываецца першая частка “Лютага Туру” – шэрагу прэзентацый кнігі ў Беларусі.

Аўтар нарадзіўся ў чарнобыльскай зоне за савецкім часам, выступае пад псеўданімам Байсан (на марскім слэнгу - “зямляк”). Лаўрэат прэміі часопіса “Дзеяслоў” “Залаты апостраф”, дыпламант Беларускага ПЭН-Цэнтра; друкуецца ў перыёдыцы (“Дзеяслоў”, “Верасень”, “Большой”, “Новы час”, “Гутарка”, “Лікнеп”). Характэрны выхадзец з гомельскага андэрграўнду, у супрацы з шэрагам гуртоў быў заўважаны як выканаўца (JazzLatex і Samadhi Boom, TerraKod), аўтар тэкстаў - Bigi і IvoryGod, перакладчык і стыль-кансультант. Песні на словы ёсць у рэпертуары гуртоў Naka і Yellow Brick Road.

Мае два супольныя альбомы “лічбавай паэзіі”, выдадзеныя ў супрацы з культавым персанажам беларускай электроннай сцэны – Уладам Бубенам. Сачыць за праектам можна на афіцыйным сайце, альбомы дасяжныя па ўсім свеце дзякуючы супрацы з дыстрыб’ютарам Believe Digital. Першы альбом Iamb’n’bass дасяжны на ўсіх буйнешых лічбавых платформах, а другі, Skweee Belarus ёсць ў вольным стрымінгу на Soundcloud. Дасяжны для прагляду афіцыйны кліп на трэк F5 і шэраг відэа.

Інтэрв’ю часопісу “Большой” – Феміністкі круцейшыя за рэпераў і я ведаю, чаму
Інтэрв’ю часопісу pARTisan – Baisan crazy land
Ток-шоў “Чорным” па белым, Belsat – У пошуках нацыянальнага брэнду
“Труны маёй апошні цьвік заб’е апошні бальшавік”. Байсан у Віцебску

Плотка Алесь :: Publications

pdf

Байсан

вершы
Плотка Алесь

Алесь Плотка выпускае дэбютны зборнік вершаў — кнігу, чуткі пра якую хадзілі даўно. Выданне стала своеасаблівым Best Of паэта, у якое ўвайшлі лепшыя вершы ад першых публікацый да сённяшняга дня. Пад цвёрдай вокладкай першага выдання чытача чакаюць лепшыя думкі аўтара - ад маладых гадоў у Чарнобыльскай...… More

pdf

Літаратурная Беларусь 11 (99) 2014

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

Круглы стол быў адкрыты прывітальным словам Барыса Пятровіча, у якім празаік адзначыў, што сацыялагічныя апытанні, праведзеныя ў 2011 і 2014 гадах, паказваюць зніжэнне цікавасці беларусаў да чытання на роднай мове. Большасць рэспандэнтаў называюць асноўнай прычынай гэтага недастатковае веданне мовы...… More

pdf

Дзеяслоў 68

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

“Дзеяслоў” не абмяжоўваецца толькі колам літаратурных і літаратарскіх праблемаў. Жывапіс, музыка, тэатр, кіно, гісторыя, мовазнаўства, філасофія, паліталогія, эканоміка, экалогія... — словам, усе напрамкі чалавечай дзейнасьці асьвятляюцца на старонках выданьня....… More

pdf

Дзеяслоў 52

Літаратурна-мастацкі часопіс

“Не ўратуе і тое, што лечыць заўсёды?..”. Гутарка Андрэя Масквіна з Сяргеем Законнікавым Баторын Фелікс, Калі баліць, значыць жывеш. Вершы Безмацерных Кацярына, “Мастацтва – не пустазелле , а жыта ”. Гутарка Кацярыны Безмацерных з мастакамі Таццянай Радзівілка і Канстанцінам Селіханавым ...… More

pdf

Верасень 2

літаратурна-мастацкі часопіс

У раздзеле «Паэзія» ўвазе чытачоў прапануюцца вершы Валерыі Куставай, Марысі Сушы, Паўла Баяркі, Алеся Плоткі, Аліны Кузьміч ды іншых маладых літаратараў, а таксама знаных майстраў паэтычнага слова — Уладзіміра Някляева і Васіля Зуёнка. У раздзеле «Проза» можна прачытаць творы Ніла Гілевіча, Рамана Абрамчука...… More

Вершы


Плотка Алесь

2020. Бабрабор – жывапіснае возера, назва якога добра вядомая кожнаму гамельчуку. Вацлавак – цэнтральная плошча Прагі, назва якой вядомая большай колькасці людзей. У літаратара Алеся Плоткі рыхтуюцца да друку дзве кнігі – «Лотас на асфальце» (уласныя вершы) і «Папяросы» (пераклад украінца Юрка Іздрыка)....… More

Розы вуліца


Байсан (Плотка Алесь)

Байсан (Алесь Плотка) – паэт. Нарадзіўся ў Гомелі. Супрацоўнічаў з шэрагам беларускіх гуртоў як выканаўца, аўтар (суаўтар), перакладчык і стыль-кансультант. Лаўрэат прэміі часопіса “Дзеяслоў” “Залаты апостраф”, дыпламант Беларускага ПЭН-Цэнтра; друкуецца ў перыёдыцы. Мяккія пухнатыя камякі снегу падаюць...… More

Kamunikat.org – Belarusian Internet Library
Permission for reprints of the resources is granted only with the credit to the source.
Permission for reprints on the Internet is granted only with the hyperlink to the Kamunikat.org site.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Copyright © 2000-2023 by Kamunikat.org