- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
«Плавільшчыкі расы» – шосты паэтычны зборнік Славаміра Адамовіча. Першая, яшчэ савецкая кніжка называлася «Кальварыйскія клёны». Гэта 1990-ы. Час, калі прадукцыя самвыдавецтваў пачынала патроху легалізавацца і са зьместу не эаўсёды можна было адрозьніць цэнзураваную кнігу ад нелегальнай. Наступныя – «Зямля Ханаан» і «Зваротныя правакацыі» выйшлі адпаведна ў 93-м і 94-м у Полацку, пазначыўшы тагачасны рэнэсанс беларускіх рэгіёнаў. Кніжка «Каханьне пад акупацыяй» друкавалася ў 96-м у Польшчы. А чытаў аўтар гэты зборнік ужо ў турме. «Сьпіраль Бруна», якая ўключыла турэмныя вершы, друкавалася зноў у Менску, у 98-м. I вось нарэшце «Плавільшчыкі расы» – кніга, якая выходзіць у Вільні, аб’ядноўвае ўсё лепшае з папярэдніх, быццам зьбірае сьляды паэта, раскіданыя ў часе і прасторы.