«Плаціць ім падаткі я больш ня мог». Звольнілі страйкоўца з тытунёвай фабрыкі ў Горадні
2020-12-05 10:20
Аляксандар Куваньнікаў працаваў на тытунёвай фабрыцы ў Горадні, чысьціў абсталяваньне. Тытунёвая фабрыка — адно з самых прыбытковых прадпрыемстваў Горадні.
Аляксандар адзіны публічна далучыўся да страйку 14 лістапада. Усяго на фабрыцы працуе каля 900 чалавек. Яго звольнілі 20 лістапада. Праз пратэсты з фабрыкі сышлі яшчэ каля 20 чалавек.