План эвалюцыі ў краіне прапануе Алесь Стральцоў
2020-08-22 22:52
План эвалюцыі ў краіне прапануе беларускаму грамадству Алесь Стральцоў. Ужо ў сацыяльных сетках яго абмяркоўваюць людзі розных поглядаў.
Спектр ахопу паразумення беларусаў з лукашэнкаўскім рэжымам у праграме вельмі эластычны, але, што важна, дае мірна развівацца Беларусі ў гэты крызісны час.
Кажа Алесь Стральцоў, аўтар комплекснай праграмы выхаду з крызісу ў Беларусі пад назвай «Шлях пераменаў»:
– Мы распаўсюджваем добрую разумную праграму, яна можа быць яшчэ больш кампраміснай. Калі мы стаім на мяжы грамадзянскай вайны, дзякаваць Богу, што можа наша КДБ не даў з’ехаць арабам, не даў з’ехаць расейцам. Не ведаю, каму яшчэ яны не далі з’ехаць. Ні з аднаго даху ніводзін снайпер ні адну чэргу не даў ні па адным шэрагу АМАПу. Тады б у нас была крывавая бойня, невядома што было б. У нас ёсць усе магчымасці для мірнага канстытуцыйнага спакойнага. Дамовімся – будзем квітнець.
Найважнейшыя пункты акцэнтуюць у праграме дэмакратычнае развязанне крызісу. Але пачаць варта з вызвалення палітычных вязняў, змены кіраўніцтва сілавым блокам у краіне, амністыі эканамічных злачынстваў, як пралог шляху да антыкарупцыйнага грамадства.
Якуб Сушынскі, Беларускае Радыё Рацыя