Пісьменніцкая рэзідэнцыя Фонду Яна Міхальскага
2025-06-09 10:00
Фонд Яна Міхальскага размешчаны ля падножжа швейцарскіх гор Юра ў вёсцы Манрышэ. Шэсць дамкоў-кают для рэзідэнтаў выходзяць на Жэнеўскае возера і Альпы.
Праграма адкрытая для ўсіх відаў пісьменства і ўсіх моў, але надае прыярытэт пісьменніцам і пісьменнікам, а таксама перакладчыцам і перакладчыкам.
Працягласць: ад двух тыдняў да трох месяцаў у 2026 годзе.
Умовы: пражыванне, стыпендыя 400 швейцарскіх франкаў на тыдзень, аплата дарогі, сняданак і абед, электравеласіпеды, доступ да бібліятэкі.
Асобны фокус: «nature writing» (пра прыроду і экалогію).
Дэдлайн: 27 жніўня.
Падаць заяўку.
Фота: Leo Fabrizio