Пікет Сяргея Чэрачня ў Гародні
2020-05-23 20:33
Першы пікет ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў за кандыдата ў прэзідэнты прайшоў у Гародні. Ля кінатэатра „Гродна”, на вуліцы Савецкай з гарадзенцамі сустрэўся прэтэндэнт Сяргей Чэрачэнь.
Палітык новага пакалення, кіраўнік Беларускай сацыял-дэмакратычнай Грамады, невядомая, пакуль, асоба для гарадзенцаў.
– Тое, што гавораць дзесяць чалавек, тое, што кажуць сто тысяч чалавек, – гэта абсалютна розная падача. Гэта вельмі важна. Гарадзенцы – гэта тыя людзі, якія таксама могуць аддаць свой голас за свайго кандыдата, падтрымаць таго ці іншага. Так, канешне, трэба шукаць у Інтэрнэце, прыходзіць на сустрэчы, знаёміцца з праграмамі, з канцэпцыямі. Калі грамадзяне нашай краіны гэтага не зробяць, мы самі не справімся. Змены могуць атрымацца, калі ў нас будзе вельмі вялікая каманда. І гэта сотні тысяч чалавек.
Сяргей Чэрачэнь выступае па-расейску, што, насцярожвае. Пакуль яшчэ рана даваць ацэнку гэтай новай асобе, бо толькі пасля ўдалага збору ста тысячаў подпісаў, будзе ясна, якіх прынцыпаў трымаецца палітык. Але партыйная праграма дасяжная і цяпер праз сайт БСДГ.
Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня