- Kamunikat.org
 - Бібліятэка
 - Кнігазборы
 - Калекцыі
 - Іншае
 
                                    
                     На пачатку чэрвеня 2009 году выйшаў дыск “Песьні Духа вялікіх містыкаў Кармелю”, які запісалі берасьцейскія грэка-католікі з харызматычнай супольнасьці “Маран ата”. Гэты дыск, які складае музычная кампазіцыя з 14 песьняў і ўрыўкаў з Сьвятога Пісаньня, стаў ня толькі першым для музыкантаў гэтай харызматычнай супольнасьці, але і першым музычным праектам, зьдзейсьненым у БГКЦ. На дыску запісана 14 песьняў, зьвязаных між сабою вершамі з Сьвятога Пісаньня ў адзіную кампазіцыю, агульны час гучаньня якой – больш за гадзіну. Усе тэксты песьняў сабраныя і выдадзеныя асобнай кніжачкай. Адносна набыцьця кампакт-дыску “Песьні Духа вялікіх містыкаў Кармелю”, які запісалі берасьцейскія грэка-католікі з харызматычнай супольнасьці “Маран ата”, можна зьвяртацца да а. Ігара Кандрацьева на яго e-mail: a.ihar@tut.by і па тэлефонах: (+375 162) 24-74-82, (+375 29) 724-74-82.