- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Выданне матэрыялаў Першага з'езду беларусаў свету ўдалося ажыццявіць толькі праз чатыры гады i прымеркавана яно ўжо да Другога з'езду. Безумоўна, добра было б, каб кніга вышла ў тым жа 1993 годзе, калі адбылася падзея. Але падрыхтоўка яе патрабавала доўгай i складанай працы, што разам з фінансавымі прычынамі затрымала выданне. Гэты не вельмі станоўчы факт можна разглядаць i па-іншаму. У кантэксце пераменаў, што адбыліся ў Беларусі за мінулыя чатыры гады, сапраўднае значэнне З'езду можна асэнсаваць цяпер больш дакладна. У той час мы з надзеяю глядзелі ў будучыню, i першая сустрэча беларусаў свету здавалася нам толькі прэлюдыяй да сапраўднага ўздыму нацыянальнага i дзяржаўнага адраджэння краіны. Цяпер жа мы бачым, што З'езд можа быць аднесены да шэрагу падзеяў, значнасць якіх разам можна аха-рактарызаваць як апафеоз гэтага важнага перыяду гісторыі краіны.