- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Глеб Лабадзенка – нарадзіўся ў 1986 годзе ў Менску. Сябар Беларускай асацыяцыі журналістаў (2002), Саюзу беларускіх пісьменьнікаў (2006), Беларускага ПЭН-цэнтру (2008). Пераможца рэспубліканскага літаратурнага конкурсу імя Натальлі Арсеньневай (2003), рэспубліканскага літаратурнага конкурсу «Дзень Зямлі-2002», уладальнік гран-пры конкурсу «Дзень Зямлі-2004», пераможца рэспубліканскага літаратурнага конкурсу імя Франчэска Пэтраркі (2004). Ляўрэат першай прэміі «Залаты апостраф» (2004, прэмія літаратурна-мастацкага часопіса «Дзеяслоў»), дыплямант V Рэспубліканскага турысцкага конкурсу “Пазнай Беларусь” (2007, намінацыя “Найлепшы інфармацыйны праект”), намінант IV Нацыянальнага конкурсу “Залатая літара” ў намінацыі “Найлепшы рэпарцёр году” (2007), ляўрэат другой прэміі “Вольнае слова” Беларускай асацыяцыі журналістаў у намінацыі “Найлепшы інфармацыйны матэрыял” (2008), ляўрэат першай прэміі “Вольнае слова” БАЖ за найлепшы рэпартаж (2009), ляўрэат трэцяй прэміі “Вольнае слова” БАЖ за найлепшы рэпартаж (2010) У 2005 годзе выдаў кнігу паэзіі «Pager-вершы».