- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Заява міжнароднага ПЭН-клуба
Шосты месяц доўжацца пратэсты супраць сфальсіфікаваных прэзідэнтскіх выбараў у Беларусі, што адбыліся ў жніўні 2020 года. За гэты час тысячы людзей выйшлі на вуліцы, каб мірна выказаць свой пратэст. Сотні людзей былі затрыманыя, многія былі збітыя міліцыяй, іншыя пазбавіліся сродкаў да існавання з-за свайго ўдзелу ў пратэстным руху. Пісьменнікі, мастакі, музыкі і выканаўцы гралі важную ролю ў пратэстах, выкарыстоўваючы сваю творчасць як культурны супраціў прыгнёту з боку ўлады. Культурныя дзеячы ладзілі тэатральныя і вулічныя імпрэзы, праводзілі публічныя чытанні, пісалі вершы або проста падтрымлівалі пратэсты і бралі ў іх удзел. За гэта яны пацярпелі.
У перыяд са жніўня па снежань 2020 года, паводле нядаўняй справаздачы Беларускага ПЭН-цэнтра, больш за 590 культурных дзеячаў пацярпелі ад пераследу, больш за 230 з іх былі затрыманыя, многія пацярпелі ад збіцця і катаванняў. Некаторыя з іх пацярпелі ад нападу на вуліцах з боку праваахоўных органаў і прыхільнікаў улады, што ў адным з выпадкаў прывяло да трагічнай смерці мастака Рамана Бандарэнкі. Шмат хто быў вымушаны звольніцца з працы або скасаваць кантракт. Актыўная грамадзянская пазіцыя творцаў часта станавілася прычынай адмены выступаў, чытанняў, канцэртаў. Пераслед культурных дзеячаў працягваецца і сёння.
Маштабы рэпрэсій супраць культурнага сектара, а таксама ў дачыненні да СМІ і іншых прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці, якія таксама прымаюць удзел у масавых пратэстах, з’яўляюцца беспрэцэдэнтнымі ў сучаснай гісторыі Беларусі. Міжнародны ПЭН-клуб і яго цэнтры ўстрывожаныя тым, што прыгнёт пісьменнікаў і мастакоў, якія адстойваюць правы на свабоду выказвання меркаванняў і мірныя сходы, працягваецца.
Мы заклікаем улады Беларусі неадкладна спыніць парушэнне асноўных правоў чалавека, у тым ліку права на выказванне. Мы таксама заклікаем урады ўсяго свету рашуча асудзіць дзеянні беларускіх уладаў і запатрабаваць спынення нападаў на пісьменнікаў, мастакоў і дзеячаў культуры, якія адбываюцца ў адплату за іх спробы выказаць сваю занепакоенасць і жаданне змагацца з несправядлівасцю.
PEN International
PEN America
PEN Austria
PEN Bangladesh
PEN Belarus
PEN Belgium – Flanders
PEN Belgium – French Speaking
Croatian PEN
Cuban Writers in Exile PEN Centre
Czech PEN
English PEN
PEN Esperanto
Estonian PEN
Danish PEN
German PEN
PEN Georgia
Ghana PEN Centre
Independent Chinese PEN Centre
Iranian PEN Centre in Exile
Irish PEN/PEN na hÉireann
PEN Latvia
PEN Lebanon
PEN Club Liechtenstein
Lithuanian PEN
PEN Melbourne
PEN Moscow
NZSA Te Puni Kaituhi o Aoteroa (PEN New Zealand)
PEN Norway
PEN Nederland
PEN Perth
Polish PEN Club
PEN Portugal
PEN Québec
Romanian PEN Centre
Russian PEN
San Miguel PEN
Serbian PEN Centre
St-Petersburg PEN
Suisse Romand PEN Centre
Swedish PEN
Trieste PEN
PEN Turkey
PEN Ukraine
PEN Venezuela
Vietnamese Abroad PEN Centre
PEN Zimbabwe