Пазьняк: «Часовы ўрад будзе зыходзіць з нацыянальных інтарэсаў Беларусі, а не падыгрываць Пуціну, Маскве альбо Эўразьвязу»
-0001-11-30 00:00
Паводле Пазьняка, створаны ўрад у выпадку, калі спатрэбіцца яго прысутнасьць у Беларусі, павінен «датрымаць парадак і незалежнасьць» краіны.Зянон Пазьняк расказаў падрабязнасьці стварэньня Часовага нацыянальнага ўраду Беларусі
ў этэры тэлеканалу «Белсат». На яго думку, зараз беларусам важна не паўтарыць лёсу пратэстаў 2020 году, калі імі скарысталіся «чужыя людзі».
У цяперашні час беларусы перажываюць «гібрыдны генацыд», таму, лічыць Пазьняк, і заснаваны ўрад, які таксама будзе адказны за лёс Беларусі, рэформаў і выбараў у ёй. Ніякіх фінансавых сродкаў ці штабу ў Часовага нацыянальнага ўраду ня будзе, гэта фактычна «ценевы кабінэт».
«У 2018 годзе нашымі дэпутатамі Незалежнасьці створана праграма „Вольная Беларусь“, там ва ўсіх галінах зробленыя праектныя прапановы, у тым ліку ў мэдыцыне, эканоміцы. Існуе мэханізм, які рэальна можа прывесьці да зьмены ўлады ў Беларусі. Не хапала толькі палітычнай структуры, ураду, які будзе стаяць на нацыянальных пазыцыях і зыходзіць з нацыянальных інтарэсаў Беларусі, а не падыгрываць Пуціну, Маскве альбо Эўразьвязу».
Чальцы ценевага ўраду часткова знаходзяцца ў Беларусі, таму іхныя імёны ня будуць называцца; іншыя ўдзельнікі жывуць у Польшчы, Нямеччыне, ЗША і Літве.
Санкцыямі, накладзенымі заходнімі краінамі на ўладу Лукашэнкі, нішчацца ўсе кантакты, мяркуе палітык. У першую чаргу транспартныя: іх аднаўленьне было б выгаднае і беларускай эміграцыі, і апазыцыі, і ў пэўнай ступені Эўропе, ня толькі ўладам у Беларусі.