- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
10 жніўня 1926 года выйшаў наступны нумар “Слова”, у якім апублікавана інтэрв’ю са браслаўскім старастам Зеліславам Янушкевічам. Асобны раздзел пад назвай “Страж (вартавы) над Дзвіной” паведамляе інфармацыю аб прымежным становішчы рэгіёну, якасці глебы і асноўных занятках мясцовых жыхароў. “Рыба, лён, будаўнічыя матэрыялы (лес – Г.Б.) - вось асноўныя ў Браслаўскім павеце прадукты гандлю”- гаворыць пан стараста З.Я. “Пэўную ролю адыгрываюць скураныя прадпрыемствы у Відзах, Казянах…”