- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Штодзённае выданне “Кур’ер Віленскі” № 158 ад 14 ліпеня 1932 г. апублікаваў артыкул пад назвай “Віват удзельнікі Цэнтральнага Інстытуту Фізічнага Выхавання”. 10 ліпеня адбылося пасвячэнне і адкрыццё універсітэцкіх летніх лагераў. А 9-й гадзіне раніцы удзельнікі лагера былі на святой імшы, пасля якой адбылося шэсце адзіным строем студэнтаў з Варшавы. Каля 17 гадзін на беразе возера Дрывяты ў месцы прыстані Марской Лігі сабралося шмат людзей з Браслава і наваколля, каб пабачыць грэбныя паказы універсітэцкай моладзі. Ксёндз-дэкан Зямец дабраславіў грэбную каманду; з кароткай прамовай да людзей звярнуўся дырэктар ЦІФВ Гілевіч.