- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Дзверы староства зачыненыя і унутр трапіць нельга. Апісанне такога выпадку сведчыць аб цяжкой эканамічнай сітуацыі ў павеце. Таксама ўзгадваецца становішча акцыянернага таварыства “Рольнік”, якое банкрутуе з-за канкурэнцыі з яўрэйскім насельніцтвам Браслава. Прадпрыемства спецыялізавалася на набыцці лішкаў сельскагаспадарчай прадукцыі (збожжа) у насельніцтва, але ж яўрэі давалі больш высокую цану за хлеб, і такім чынам прадстаўлялі значную пагрозу паспяховасці таварыства. Артыкул заканчваецца роздумам аўтара пра вандроўку, выказвае сваё захапленне прыродай і краявідамі Браслаўшчыны.