be
pdf

Павет 11 (24) 2003

Выданне краязнаўцаў Браслаўшчыны

Як вядома, прэса і перыядычныя выданні адыгрываюць вельмі значную ролю: часта фарміруюць асабістае стаўленне чалаваека да грамадска-палітычнага, культурнага жыцця. Найпершая функцыя газет і часопісаў – інфармацыйная. Гэта функцыя выконвае сваю ролю і праз некалькі мінулых год, нават, дзесяцігоддзяў. Для гісторыкаў і краязнаўцаў перыядычны друк мінулага прадстаўляе каштоўную гістарычную крыніцу, якая утрымлівае звесткі рознага характару. Цікавым для вывучэння гісторыі Браслаўшчыны з’яўляецца “польскі перыяд”. У выніку далучэння у 1922 годзе Віленшчыны да Польскай дзяржавы у складзе Віленскага ваяводства быў адноўлены Браслаўскі павет, цэнтрам якога стаў горад Браслаў. На сучасным этапе з’яўляецца шмат літаратуры з успамінамі, публікуюцца матэрыялы аб Заходняй Беларусі гэтага перыяду у розных выданнях. Больш змястоўнымі у гэтым плане з’яўляюцца мемуары, у прыватнасці ўспаміны браслаўскага старасты Зеліслава Янушкевіча. Дзяржаўны перыядычны друк як спецыфічная гістарычная крыніца, падае інфармацыю пра найбольш асноўныя падзеі і становішча ў рэгіёне, у некаторых выпадках, аналізуючы якія, выказваецца асабістае стаўленне аўтараў артыкула, таксама можна прасачыць тэндэнцыі пераўтварэнняў, якія праводзіліся ўладамі ў рэгіёне.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Павет
  • Месца выхаду: Браслаў
  • Дата выхаду: 2003-11
  • Рэдактар: Шыдлоўскі Кастусь
  • Copyright: © 2003 by Павет
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org