Павел Усаў: Рэйтынг Лукашэнкі насамрэч абрынуўся
2020-06-19 20:57
Большасць нязгодных з панаваннем Лукашэнкі нарэшце пачынае ўсведамляць сябе большасцю.
Гэта падкрэсліў палітолаг Павел Усаў падчас перадачы „Госць Рацыі”.
І спрыялі гэтаму даўжэзныя чэргі на перадвыбарчых пікетах:
– Пасля доўгіх гадоў знаходжання ва ўладзе атрымоўваў больш-менш сур’ёзную сацыяльную, электаральную падтрымку. Цяпер ён апынуўся ў сітуацыі, калі яго рэйтынг насамрэч абрынуўся. Грамадства болей яго не падтрымлівае і адзінае, на што ён можа спадзявацца, нават падчас факту самога галасавання – гэта на сілу. Я думаю, што рэпрэсіі будуць толькі пашырацца.
Тым не менш для перамогі над аўтарытарнай сістэмы грамадзянам яшчэ не хапае салідарнасці, мяркуе палітолаг. А пратэстоўцы не гатовыя да сіловага супрацьстаяння:
– Простым стаяннем на плошчы, нават калі гэта будзе сто тысячаў чалавек, улады не зменіцца. Патрэбныя акцыі, часам радыкальныя. Той жа Майдан паказаў, што без захопу адміністрацыйных будынкаў, якія сімвалізуюць уладу, то нічога ты не зробіш. Рэвалюцыі робяцца вельмі хутка, за адзін-два дні.
Павел Усаў таксама падкрэсліў, што рэжым Лукашэнкі ўжо цяпер пераўтварыўся ў мілітарысцкі, а кіраўнік краіны будзе ўтрымліваць уладу любым спосабам.
Беларускае Радыё Рацыя