Павел Баркоўскі: Ідэалагічны ціск у Беларусі ўзмацняецца
2026-04-11 10:21
Перастаноўкі ва ўрадзе ў Менску «на гуманітарных напрамках» сведчаць пра
ўзмацненне ідэалагічнага ціску ў Беларусі, каментуе прадстаўнік па
нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага пераходнага кабінету Павел Баркоўскі.
Нагадаем, напярэдадні былога міністра інфармацыі, прапагандыста
Марата Маркава прызначылі міністрам культуры. Гэта пэўны знак у стылі
аўтарытарнага кіравання, які практыкуецца ў Беларусі, тлумачыць Павел Баркоўскі:
– Прызначэнне былога міністра інфармацыі, які фактычна адзін з
штатных ідэолагаў-прапагандыстаў рэжыму, азначае толькі тое, што,
відаць, папярэдняе кіраўніцтва не дало рады навесці там поўны парадак.
То бок, не далі рады звольніць усіх нелаяльных спецыялістаў і прыдушыць
любыя галасы супраць.
Пра ўзмацненне ідэалагічнага складніка сведчаць і іншыя інфармацыі,
што прыходзяць з Менску. Галоўны характар якіх – парушэнне свабод
беларусаў, – працягвае Павел Баркоўскі:
– Таму, магчыма, гэтае прызначэнне таксама пра ўзмацненне
ідэалагічнага ціску. Вось на днях як раз была навіна, калі ў прыватную
кампанію прыйшлі сілавікі толькі таму, што іх дырэктар абурыўся фактам
навязання яму намесніка па ідэалогіі. Гэта значыць, што ёсць такі запыт –
ціснуць, ідэалагічна ціснуць, і ён будзе, відаць, працявацца.
З 9 красавіка Марат Маркаў працуе на пасадзе міністра культуры, да гэтага ён займаў пасаду міністра інфармацыі, міністрам інфармацыі прызначаны Дзмітрый Жук, які раней ачольваў выдавецкі дзяржаўны дом “Беларусь сегодня”.