- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Творчасць наваполацкага літаратара і журналіста, сябра Беларускай асацыацыі журналістаў Юрася Васільевіча Касцюка адметна сваёй грунтоўнасцю, дасканаласцю, глыбокім зместам і сапраўднымі пачуццямі. Настрой яго душы самы розны і неабыякавы. Падуладныя яму гумар і сатыра. Асноўны лейтматыў яго паэзіі – тэма любові да сваёй спадчыны і кахання да жанчыны з яркімі вобразамі. Асабліва замілавана і шчыра гучыць любоўная лірыка паэта. Своеасаблівыя фарбы набывае яго пейзажная лірыка. Душэўна, шчымліва і балюча напісаны ім творы на тэму Вялікай Айчыннай вайны. Неабыякавы аўтар і да сённяшняга лёсу сваёй краіны, роднай матчынай мовы. Гэтая кніга знаёміць чытача з паэзіяй цікавага і таленавітага чалавека і адкрывае для яго прыгажосць няўрымслівай душы і цудоўных вершаў Юрася Касцюка. Назва кнігі “Пат” – вядомы шахматны тэрмін.