Partyzanski praspekt з надзённымі песнямі
2020-12-03 14:23
У музычнай рубрыцы "Такога вы не чулі" сёння выступіць праект Partyzanski praspekt.
Яго ствараюць музыка і паэт Уладзь Лянкевіч і гітарыст SnоpSnou Раман Жарабцоў, пішучы надзённыя песні пра тое, што цяпер перажываюць беларусы.
Карацей, слухаем сёння летапіс нашых дзён, з надзеяй.
Праўда, у акустычным, а не прыпанкаваным, як у арыгінале, варыянце.