- Kamunikat.org
- Library
- Catalogs
- Collections
- Other
Уладзімір Папковіч – паэт, празаік, перакладчык, педагог. Нарадзіўся 25 сакавіка 1935 года ў вёсцы Дварэц Вілейскага раёна. Выпускнік Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў. З 1982 па 2010 год працуе ў Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П.М. Машэрава. Выкладчык нямецкай мовы. Першыя вершы і апавяданнні апублікаваў у 1962 г. З’яўляецца аўтарам паэтычных зборнікаў “На досвітку” (1978), “Зерне” (1982), “Самы кароткі цень” (1988), "На тым стаю" (2004), “Вы будзеце смяяцца” (2008), “Рэшта” (2010). Член Саюза беларускіх пісьменнікаў (1981). Старшыня аб’яднання беларуска-нямецкай дружбы “Калі ласка – Вількомэн”. Лаўрэат гарадской прэміі творчай інтэлігенцыі “Сузор’е муз” (2002). Лаўрэат прэміі імя У.Караткевіча (2004). Пераклаў з нямецкай мовы на беларускую творы І.Р. Бехера, Р.Крафт, Э.М. Рэмарка, Ф.Шылера. З беларускай мовы на нямецкую ажыццявіў пераклад паэмы К.Вераніцына “Тарас на Парнасе”.
Уладзімір Папковіч памёр 10 красавіка 2021 г.
«Як ёсць…» Гэты просты загаловак на вокладцы новай кніжкі вершаў Уладзіміра Папковіча падкрэслівае немудрагелістасць яе зместу. Як і належыць чалавеку сталага ўзросту, паэт найчасцей звяртаецца да будзённых роздумаў пра жыццё: ці так жыў, ці быў верны запаветам маці, ці не забыўся гукі, пахі, колеры...… More
Нарадзіўся годзе ў вёсцы Дварэц Вілейскага раёна Мінскай вобласці. У 1953 годзе скончыў Ільянскую сярэднюю школу Вілейскага раёна і паступіў на факультэт нямецкай мовы Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў (цяпер Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт), які і скончыў у 1958 годзе....… More
Папковіч Уладзімір, нарадзіўся 25.03.1935 г. у вёсцы Дварэц Вілейскага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і. Скончыў Менскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў (1958), выкладаў у гэтым інстытуцё нямецкую мову (1958-1962). Працаваў інжынерам-перакладчыкам патэнтнага бюро Інстытута навукова-тэхнічнай...… More
Ахрэм Нядбайла... Два полюсы ў гэтым светлым імені-прозвішчы. Ахрэм! – і чуецца, як рыпіць у руках свежапамыты агурок «хр...эм», хрусткі, сакаўны – так ахвота пакаштаваць яго з цягучым кветкавым мядком, як здавён любілі частаваць ласых унучкаў беларускія дзяды-пчаляры. Імя гэтае набрынялае маладой энергіяй...… More
Гартаванне паэтычнага таленту Уладзіміра Папковіча прыпала на трагічны, насычаны калізіямі час. Ваеннае ліхалецце, арышт энкэвэдзістамі бацькі па лжываму даносу, пасляваенная сіроцкая нішчымніца – той асялок, які і вызначыў яго жыццёвую грамадзянскую пазіцыю, і стаў грунтам мастацка-эстэтычных пошукаў...… More
Рамантызм, рамантыкі, рамантыка... І сёння гэтыя словы, якім бы розным сэнсам ні поўніліся, будзяць у нашых сэрцах шчымлівае адчуванне трывогі і незаспакоенасці, клічуць у дарогу, вабяць марай пра шчасце, дабрыню, каханне. Тым больш цікава разам з паэтамі ўжо далёкай па часе эпохі рамантызму вярнуцца...… More
Кнігу склалі вершы — роздумы пра наш час. Прасякнутыя журбой успамінаў пра ваеннае дзяцінства, яны ззяюць свежымі фарбамі і адлюстроўваюць сынаву любоў да роднай зямлі, да жыцця....… More
Раман сучаснай пісьменніцы з ГДР – твор антыфашысцкай накіраванасці. У цэнтры рамана – работы гітлераўскага вермахта над стварэннем зброі масавага знішчэння, з дапамогай якой нямецкае камандаванне спадзявалася дамагчыся пералому ў ходзе другой сусветнай вайны. Пісьменніца апісвае падзеі, сведкай якіх...… More
Кніга лірыкі нямецкага паэта-антыфашыста лаўрэата Міжнароднай Ленінскай прэміі міру (1952) складзена з твораў напісаных на працягу ўсяго творчага жыцця. У вершах адлюстраваны шлях паэта: ад захаплення экспрэсіянізмам і сімвалізмам да творчага метаду сацыялістычнага рэалізму....… More
Уладзімір Папковіч з таго пакалення, якое зведала вайну ў дзяцінстве. Пра гэта многія вершы. А таксама пра маці, родны край, усхваляванае каханне. Папковіч Уладзімір – паэт, празаік, перакладчык, педагог. Нарадзіўся 25 сакавіка 1935 года ў вёсцы Дварэц Вілейскага раёна. Выпускнік Мінскага дзяржаўнага...… More